Школа - гэта месца, дзе часам можна забыць пра ўсе непрыемнасці.

Наш класны кіраўнік - Гайдукевіч Таісія Аляксандраўна.

Мама двух цудоўных хлопчыкаў, Таісія Аляксандраўна з'яўляецца і нашай школьнай мамай, першым сябрам і дарадцай. Клапатлівая, яна заўсёды падтрымае добрым словам, дапаможа мудрым парадай, растлумачыць тое, што не ясна. Яе ўрокі цікавыя і незвычайныя. Душэўныя гутаркі, вясёлыя віншаванні імяніннікаў, пазнавальныя паездкі і экскурсіі - усё гэта толькі ўзмацняе наша сяброўства.

З Днём настаўніка вас, паважаная Таісія Аляксандраўна!

Таісія Аляксандраўна, чаму вы сталі настаўнікам? Што паўплывала на выбар такой няпростай, але вельмі важнай прафесіі, і чаму вы выбралі беларускую мову і літаратуру?

Стаць настаўнікам марыла з самага дзяцінства. Заўсёды любіла гуляць у школу. Побач былі дзеці малодшыя за мяне, і мне падабалася займацца з імі. Чаму беларуская мова? Напэўна таму, што ў 5 класе заняла першае месца на алімпіядзе па беларускай мове.

Цi ёсць у вашым жыццi чалавек, якога вы лічыце сваім галоўным настаўнікам?

На жаль... ён быў... Гэта настаўніца беларускай мовы і літаратуры Дубок Галіна Генрыхаўна. Яна была побач на працягу маіх школьных год да 8 класа, потым яе не стала. Але яе знешні выгляд, яе голас, яе ўрокі мовы і літаратуры і проста размовы і заўсёды вельмі слушныя парады я памятаю і сёння.

Што вам больш за ўсё падабаецца ў школе?

Падабаецца тое, што гэта тое месца, дзе можна трапіць у дзяцінства, успомніць, як праходзілі твае школьныя гады, параўнаць, памарыць. Часам можна забыць пра ўсе непрыемнасці, якія засталіся за дзвярыма школы.

Якія рысы характару вы больш за ўсё шануеце ў вашых вучнях? Над чым параілі б яшчэ папрацаваць?

Ну канешне на першым месцы - сумленне. Добра, калі вучні старанныя. Такіх заўсёды хочацца падтрымаць, дапамагчы. І заўсёды раю сваім вучням адносіцца да людзей так, як ты хочаш, каб адносіліся да цябе, тваіх родных.

Здараюцца дні, калі вы знаходзіцеся ў школе з васьмі раніцы і да васьмі вечара. Ці застаецца час на сям'ю, хатнія справы?

А як жа! У мяне ж у сям'і адны мужчыны. Яны ж без мяне нікуды. Смачная вячэра іх чакае заўсёды, у колькі б гадзін матуля не прыйшла. І абавязкова трэба падзяліцца сваімі поспехамі, часам няўдачамі. Мама ж зразумее і падтрымае заўсёды, параіць, як знайсці выйсце.

Чым вы любіце займацца, калі прыходзіце дадому? Ці ёсць у вас хобі?

Дома! Я вельмі люблю знаходзіцца ў сваёй кватэры. Заўсёды стараюся, как там было прыгожа і ўтульна. Люблю гатаваць смачную ежу. А самы любімы занятак - гэта вязанне. Люблю вязаць і кручком, і спіцамі. У асноўным вяжу для сябе. Калі знаходжу рэч, якая мне падабаецца, то магу вязаць ледзь не да самай раніцы...

Ваш любімы пісьменнік, фільм, колер, музыка, пара года.

Люблю раманы Івана Шамякіна, Івана Мележа, Вячаслава Адамчыка.
Фільм: "Москва слезам не верит".
Колер: напэўна, гэта залежыць ад настрою.
Пара года: канечне лета!

Калі б вы злавілі залатую рыбку, то якія б тры жаданні загадалі?

Першае і адзінае - каб мае родныя і блізкія, і проста ўсе людзі (калі гэта магчыма) ніколі не хварэлі!

А калі чалавек здаровы і моцна чаго-небудзь жадае, а яшчэ і прыкладвае усе свае намаганні, пры гэтым жыве згодна са сваім сумленнем, то ўсе астатнія жаданні (а іх ў кожнага, упэўнена, больш чым тры) ён здольны здзейсніць сам. Можа, не так хутка, як хацелася б, але для чаго тады чалавеку жыцце?... Думаю, каб жадаць і здзяйсняць усе свае запаветныя мары.

Обновлено 03.10.2014 20:23
 

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить