Вершы

***

Радзiма ў нас бязмежная,
спякотная i снежная.
Радзiма ў нас лагодная,
нiбы матуля родная.
А самое галомўнае:
усе ёй дзецi роўныя.

***

Я - беларус маленькi,
Спяшаюся да школы.
I як бацькi сумленны,
Руплiвы i вясёлы.
Я - беларус маленькi,
З блакiтнымi вачыма.
I хачу я каб добра
Жыла мая Радзiма.

***

Цэлы дзень, цэлы дзень
За Антосем ходзiць цень.
А калi спусцiўся змрок
Ад Антося цень уцек.

***

Твар румяненькi,
Белая хустачка.
Я ўжо ведаю,
Я - беларусачка.
I хачу
Так як тата и мама,
Родны край свой любiць
Я таксама.

***

Пахне хлебная скарынка
Цёплым ветрыкам, хваiнкай,
Летнiм дожджыкам грыбным,
Лугам, полем аржаным,
I асенняй пазалотай,
Ды натхнёнаю работай.

***

Цешыць поле залатое.
Дзякуй, роднае, за тое,
Што ўрадзiла гэтак шчодра;
З хлебам жыць на свеце добра.

***

Адуванчык-дзьмухавец,
Кучаравы маладзец.
Стаў ен пры дарожцы
На даўжэзнай ножцы.

Дзьмухнуў вецер - адуванчык
Стау, нiбыта абарванчык.

Адуванчык-дзьмухавец,
Як подстрыжаны хлапец,
Бо на макауцы ў былiнкi
Анiводнай валасiнкi.

***

Напрадвеснi ў цiшы
Зазванiлi ледзяшы.
- Дзiнь-дзiнь-дзiнь,
- Звiнiць адзiн
- Згi-згi-згi,
- Пяе другi.

***

Вось прыйшлі музыкі
Чарадой вялікай.
Граў на скрыпачцы камар,
На дудачцы -- чмель-дудар.
Муха на цымбалах
Струны калыхала.
Авадзень на леры
Выцінаў без меры,
А чырвоны конік
Жарыў у гармонік.

***

Бегаў зайчык па расе.
Вымак зайчык у расе.
А цяпер на пень прысеў,
Галасочкам тоненькім
Просіць зайчык сонейка:
- Падыміся ўверх, вышэй,
Бо азяб я да вушэй.
Сонейка над лесам свеціць,
І прыціх халодны вецер.
Заспявалі птушкі хорам,
І прыціхла ў зайкі гора.

 

Обновлено 18.05.2010 13:37