(02.12.2014) Алімпіяда №2 па беларускай мове для вучняў 6 класа па тэме "Назоўнік"
Скачать упражнения
  1. Запішыце сказы парамі , ставячы дзеясловы, што ў дужках, у адным сказе ў форме прошлага часу м. р. , у другім- у форме ж.р..Дапісаць прапушчаныя канчаткі.
    Вопытн... аграном Іванова (прачытаць) лекцыю. Малад... урач Іваноў (прымаць) хворых.
  2. Назваць назоўнікі, якія ўжываюцца толькі ў адз. ліку, толькі ў мн. ліку.
    Бацькаўшчына, адвага, вароты, сіла, воін, смеласць, грошы, канікулы.
  3. Пры спісванні ўставіць прапушчаныя канчаткі, растлумачыць іх правапіс.
    Жоўт...лісц... паволі падал... з дрэў. Дробн...каменн...валял...ся на полі.
  4. Вызначыць скланенне назоўнікаў.
    Карціна, полымя, семя, поле, печ, радасць, дзверы, паліто, шчаня, суддзя.
  5. Паставіць назоўнікі ў Р. склоне адз. ліку.
    Край, снег, плач, алешнік, вадарод, гнеў, авёс, хлеб, сусед, герой.
  6. Паставіць назоўнікі ў М.склоне адз. ліку.
    Бор, снег, бераг, краіна, алея, пясок, герой, сын, брыгадзір, капялюш.
  7. Паставіць назоўнікі ў Тв. склоне адз. ліку.
    Мыш, дзіч, медзь, Беларусь, маладосць, гразь, Прыпяць, Об, верф.
  8. Як бы даказалі, што слова заводы – неадушаўлёны назоўнік, а будаўнікі - адушаўлёны?
  9. Паставіць назоўнікі ў Р. склоне мн. ліку.
    Рукі, гульні, яблыні, песні, моры, героі, дні, мышы, гусі, рэчы.
  10. Успомніце і запішыце словы агульнага роду. Праскланяйце адзін назоўнік, далучыўшы да яго слова такі ў мужчынскім і жаночым родзе.
  11. Вызначце род нескланяльных назоўнікаў.
    Бюро, атэлье, радыё, табло, Туапсе, Сочы, Місуры, Нікарагуа, какаду, кіно, Батумі.
  12. Назваць невытворныя назоўнікі, потым- вытворныя, ад якіх і якім спосабам яны ўтвораны.
    Хата, двор, футбаліст, вышыня, дабрата, нож, няўдача, вадаспад, медазбор, МАЗ, праўнук, юнкор,ранены, плач.
  13. Вызначце назоўнікі, якім суфіксы надаюць новае значэнне, і назоўнікі, якім суфіксы надаюць толькі сэнсавае адценне памяншальнасці або ласкальнасці.
    Каменьчык, гарманіст, акунёк, стрэльба, гадок, гадавіна, стралок, конік, верасок, верасень, птушачка.
  14. Утварыць складаныя назоўнікі.
    Ордэн насіць; сілу мераць; ціха хадзіць; птушка, ферма; машына, аўто; фота, вітрына; воін, салдат; Бялыніцкі, Біруля.
  15. Не, ня з назоўнікамі напісаць разам ці асобна.
    У (не)долі, у (не)волі мы не схілімся ніколі. Пра (не)бяспеку хлопцызусім забыліся. На небе (ні) хмурынкі. Скончылася (не)пагадзь.Адзін у полі (не) воін.
  16. Перакласці на беларускую мову.
    Два стола, три магазина, четыре знака, двадцать два часа, тридцать три ученика, сорок четыре километра, оба задания.
Обновлено 02.12.2014 18:26