(30.03.2014) Алімпіяда №5 па беларускай мове для вучняў 5 класа
Скачать упражнения №5
  1. Назавіце адным словам:
    Жыхар горада – ...................
    Прыемны пах кветак – ...................
    Ільдзіна на рацэ – ...................
    Надзвычайныя прыродныя здольнасці – ...................
    Ранішняя яда – ...................
    Чалавек, які здзейсніў подзвіг – ...................
  2. Адзначце словазлучэнні, у якіх выдзеленыя словы ўжыты ў пераносным значэнні.
    Каштоўная парада, кучаравыя ліпы, дзіўнае слова, цёплы позірк, ходкая прадукцыя.
  3. Устанавіце адпаведнасць паміж словамі і іх значэннямі.
    а) кашнэ
    б) кашпо
    в) кайстра
    г) камода
    д) камора
          1) невысокая шафа з шуфлядамі;
    2) ваза для маскіроўкі кветкавага гаршка;
    3) невялікае памяшканне пры хаце для захоўвання запасаў ежы і розных хатніх рэчаў;
    4) хустка, вузкі шалік, якім закрываюць шыю;
    5) дарожная торба, заплечны мяшок.
  4. Адзначце сінонімы да слова пейзаж.
    Дарога, краявід, выгарыны, ландшафт, узлесак.
  5. Адзначце прыказкі , у якіх ёсць антонімы.
    1) Няма той хаткі, дзе б не было звадкі.
    2) Гаварыць трэба паасобку, а спяваць – разам.
    3) Летнюю часіну зімовым тыднем не заменіш.
    4) Пойдзеш нацянькі – праходзіш тры дзянькі.
    5) Хочаш многа знаць – трэба мала спаць.
  6. Запоўніце табліцу.
    слова       сінонім       антонім
    Дазволіць
    Наступленне
    Гарачыня
    Актыўны
    Знакаміты
    Сябар
    Забарона
          ...............
    ...............
    ...............
    ...............
    ...............
    ...............
    ...............
          ...............
    ...............
    ...............
    ...............
    ...............
    ...............
    ...............
  7. Запішыце словазлучэнні па-беларуску.
    Жесткие условия - ...............
    Жесткая кожа - ...............
    Жесткий вагон - ...............
    Жестко спать - ...............
    Закрыть конференцию - ...............
    Закрыть рот рукой - ...............
    Закрыть ворота - ...............
    Закрыть глаза - ...............
  8. Падбярыце да запазычаных слоў уласнабеларускія адпаведнікі.
    Вернісаж - ...............
    афарызм - ...............
    фрагмент - ...............
    імітацыя - ...............
    баталія - ...............
    алегорыя - ...............
    дэрэктыва - ...............
    фальш - ...............
    экзатычны - ...............
    атэлье - ...............
  9. Выберыце з прапанаваных слоў мнагазначныя, растлумачце значэнне, запішыце сказы або словазлучэнні.
    Прыстаўка, корань, суфікс, канчатак, аснова.
  10. Напішыце сачыненне на тэму “Мая мара”.
Обновлено 31.03.2014 16:31