Скачать упражнения №4
- Адзначце словы, у якіх аднолькавая колькасць галосных і зычных гукаў:
сталіца, вадзіца, казачны, лямпа, намаляваны
- Адзначце словы, у якіх аднолькавая колькасць гукаў і літар:
батальён, дзядзінец, тэлефон, міфалогія, нясвіжскі
- Адзначце словы, у якіх ёсць гук [б].
Аб’яднанне, бліскавіца, па-беларуску, пабудаваць, па-арабску
- Адзначце словы, у якіх літара ю абазначае два гукі.
Юрмала, сюрпрыз, інтэрв’ю, баюся, усюды
- Запішыце, якія атрымаюцца словы, калі вымавіць гукі, з якіх яны складаюцца, паслядоўна ў адваротым парадку.
Код, краб, лёс, лог, мароз, рог, норд, муж, яр, тля
- Укажыце колькасць пэўных гукаў у прапанаваных сказах.
1. Каласок да каласка – і зараз жа снапоў сцірта. Гук[с] - ? 2. Калі дзед – ёсць абед, няма дзеда – няма абеда. Гукі [а], [д] - ?
- Запішыце словы ў фанетычнай транскрыпцыі.
Гараж, подзвіг, баскетбол, начлежнік, разведчык.
- Адзначце словы, у якіх ёсь гук [дж].
дождж, дрожджы, аджаваць, джынсы, лічбіна.
- З літар а, о, е, з, с, л, ь састаўце словы. Літары ў слове не павінны паўтарацца.
- Запішыце пары слоў, якія адрозніваюцца напісаннем, але вымаўляюцца аднолькава.
- Напішыце пісьмо свайму сябру, ужываючы сказы са звароткамі, клічныя і пытальныя сказы.
|