(09.12.2013) Алімпіяда №3 па беларускай мове для вучняў 5 класа
Скачать упражнения №3
  1. Запішыце словы, якія вымаўляюцца так:
    [п’эс’н’а], [й’астрап], [нас’эн’э], [б’ароска], [кон’], [л’іджба], [с’он’а], [й’аблык], [с’н’эх], [л’от].
  2. Запішыце словы па-беларуску.
    Верба, четырнадцать, ненависть, скворец, морковь, созвездие.
  3. Устаўце прапушчаныя літары.
    Бл...ха, п...рсона, про...ьба, перапі...чык, куп...ё , сн...жок, фу...бол , сн...гавік , бур...ян , мадэл...ер.
  4. Спішыце, пастаўце, дзе трэба знакі прыпынку.
    1. Спявай ты Беларусь у радасці спявай.(Я.Купала)
    2. Вецер патроху цішэў і завея ў полі спакайнела. (В.Быкаў)
    3. Сонца асвятляла ўсё палі вёску рэчку і луг. (Каваль)
    4. У старым і маладым у вялікім і малым лесе шмат сцяжынак.(З.Бяспалы)
  5. Закончыце фразеалагізмы.
    1. Як гром...
    2. Кідаць словы...
    3. З вялікага грому...
    4. Надзьмуўся як...
    5. Хоць іголкі...
  6. Запішыце нумары сказаў у такой паслядоўнасці, каб атрымаўся тэкст. Дайце загаловак.
    1. Праз тыдзень пасля гракоў прылятаюць жаваранкі. 2. Хто з крылатых сяброў прылятае на радзіму раней? 3. А ўслед за жаваранкамі ляцяць шпакі, пліскі. 4. Разведчыкамі вясны з’яўляюцца гракі.
  7. Шляхам перастаноўкі літар утварыце новыя словы. Запішыце парамі. Узор: сакрэт-трэска
    Амлет -
    Недабраны -
    Астатак -
    Намазка -
    Увязвацца -
    Пачакаць -
  8. Адзначце словы, якія з’яўляюцца назвамі страў.
    Крупнік, клямка, верашчака, кажух, расольнік, кайстра, ход-дог.
  9. Адзначце словазлучэнні, пазначце галоўнае слова.
    Трыццаць пяць, вясна прыйшла, новы дзень, весела працаваць, як кот наплакаў, каля лесу.
  10. Назавіце сапраўдныя імёны і прозвішчы
    Янкі Купалы -
    Якуба Коласа -
    Максіма Багдановіча -
  11. Напішыце сачыненне на тэму "Мая матуля".
Обновлено 09.12.2013 11:04