(18.11.2013) Алімпіяда №2 па беларускай мове для вучняў 5 класа
Скачать упражнения №2
  1. Пакажыце, якім чынам вымаўляюцца падкрэсленыя групы зычных у беларускай мове.(Паказваем гукі ў квадратных дужках)
    На лодачцы, пытаешся, лозунг, езджу, лётчык, грамадства, грузчык, на дошцы.
  2. Падбярыце антонімы да мнагазначных слоў, запішыце.
    Добрая парада, добры чалавек, светлая кашуля, светлы настрой, лёгкі мароз, лёгкая задача, лёгкі партфель
  3. Перабудуйце сказы ў пытальныя, каб выдзеленыя словы сталі звароткамі.
    Алесь любіць гуляць у хакей.
    Сябры дапамаглі мне ўладкавацца на працу.
    Дзеці разам выконвалі дамашняе заданне.
  4. Перакладзіце словы на беларускую мову
    Медведь, подвиг, затишье, колосье, медью, раздолье, побережье, мазью
  5. Пастаўце сказы ў такім парадку, каб атрымаўся тэкст. Вызначце тып тэксту.
    З гушчару неўзабаве выйшаў лось. Раптам ён пачуў трэск галля ў лесе. Паляўнічы суцішыўся і схаваўся за дрэва. Паляўнічы ішоў па беразе лясной ракі.
  6. Устаўце прапушчаныя літары, растлумачце значэнне фразеалагізмаў.
    Блі___кі свет, лё___кі на язык, гады (у, ў) рады, да апошняй кроплі кр___ві, в___рэдзіць душу.
  7. Падкрэсліце эпітэты ў вершаваных радках.
    Ўюцца змейкай срабрыстай дарожкі,
    Брызгі золата ў небе блішчаць,
    І маркотныя месяца рожкі
    Праз марозную мглу зіхацяць.
    (М. Багдановіч. Зімовая дарога.)
  8. Закончыце прыказкі. Растлумачце іх сэнс.
    Скакаць пад чужую...
    Усякая птушка...
    Што ведаеш...
  9. Назавіце твор і яго аўтара па героях.
    Галіна, Васілёк, Барына
    Сцяпан, Піліп, Іван
    Нара, Андрэй
  10. Складзіце невялікае апавяданне на тэму "Мая сям'я".
Обновлено 09.12.2013 11:03