(08.11.2013) Алімпіяда №1 па беларускай мове для вучняў 5 класа
Скачать упражнения №1
  1. Каго мы называем беларускім першадрукаром?
    • Сымона Буднага
    • Францішка Багушэвіча
    • Міколу Гусоўскага
    • Францыска Скарыну
    • Янку Купалу
  2. Колькі ў беларускай мове галосных літар?
  3. Дадзены словы:
    • дзень
    • хадзіў
    • бацька
    • дожджык
    • джала
    Якія словы маюць пяць гукаў?
  4. Якія літары напішаце пасля т,д?
    • ё,о,ы;
    • ы,і,ь;
    • ы,о,я;
    • і,я,у;
    • ы,о,у
  5. Які назоўнік не адносіцца да мужчынскага роду?
    • заяц
    • певень
    • гусь
    • індык
    • конь
  6. У якіх словах напішаце апостраф?
    • п...яўка
    • батал...ен
    • ад...езд
    • здароў...е
    • надвор...е
  7. У якім слове колькасць гукаў у два разы большая за колькасць літар?
    • яма
    • суддзя
    • дзень
    • ёй
    • яе
  8. Што адгукваецца, але не паказваецца?
    • магнітафон
    • вецер
    • радыёпрыёмнік
    • рэха
  9. Які назоўнік ужываецца ў беларускай мове толькі ў множным ліку?
    • часопісы
    • сталы
    • вочы
    • акуляры
    • сцены
  10. Дадзены словы:
    • б...розка
    • б..рвяно
    • с...кера
    • м...даль
    • гл...дач
    У якіх словах трэба ўставіць літару я?
  11. Якое слова з прыведзеных не змяняецца?
    • свой
    • шкло
    • вельмі
    • прыветны
    • пазнаць
  12. Закончыце прымаўку “не той сябра, хто мёдам мажа, а той...”
    • хто маслам мажа
    • хто анекдоты кажа
    • хто праўду кажа
    • хто варэннем мажа
  13. Як правільна перакласці прыказку з рускай на беларускую мову "адзін с сошкой, а семеро с ложкой"?
    • не перакладаецца
    • якое карэнне, такое і насенне
    • сямёра аднаго не чакаюць
    • адзін горбіцца, а сто корміцца
    • на языку мядок, а на сэрцы лядок
  14. Колькі імён можна знайсці ў слове цаліна, не перастаўляючы ніводнай літары?
  15. Запішыце словы, якія вымаўляюцца
    [л’он] , [с’н’эх] , [с’ачэ] , [йэхац’] .
  16. Падбярыце да слоў водар, нашчадак, нацянькі, сурвэтка рускія адпаведнікі.
  17. Якія словы маюць прыстаўкі?
    • ажыць
    • акіян
    • адужаць
    • акула
    • акідаць
  18. Да якога стылю належыць дадзены тэкст? Абгрунтуйце свой адказ.
    Дарагія дзяўчаты і хлопцы!
    Вы марыце пра далёкія краіны, пра нязнаныя далёкія гарады, пра цудоўныя прасторы акіянаў і космасу. Юнацтва заўсёды імкнулася думкамі і сэрцам у далёкія далі. Але пройдзе час, і Вы зразумееце, што самая цудоўная краіна — тая зямля, дзе Вы жывяце цяпер, Ваш горад, Вашы вуліцы... Любіце зямлю, нашу слаўную беларускую зямлю, яе гарады і яе палі, яе лясы і рэкі.
    Любіце славу яе і душу яе — беларускую літаратуру, выдатныя кнігі, створаныя сынамі нашага народа (І.Мележ).
    • мастацкі
    • навуковы
    • публіцыстычны
    • афіцыйна-дзелавы
    • гутарковы
Обновлено 09.12.2013 11:03